Шасціразовы алімпійскі чэмпіён Віталь Шчэрба, які жыве ў ЗША, падзяліўся меркаваннем пра кіраўніка Беларусі, піша Tribuna.com.

«Не трэба параўноўваць [прэзідэнтаў ЗША] з Лукашэнкам. У яго ўсё па-іншаму. Няхай яго лічаць тыранам, жорсткім кіраўніком, які цягне усё пад сябе, але гэта далёка не так. Чалавек больш за 25 гадоў на троне, і калі б не ён, то была б краіна ў дупе. Вядома, і ён здзяйсняе шмат дурасцяў, сам сябе падстаўляе, ледзь не свайго малодшага сына рыхтуе да прэзідэнцтва, але калі б на месцы Лукашэнкі быў бы нехта іншы, то было б яшчэ горш. Я знаёмы з ім асабіста — нават гарэлку разам пілі — і лічу яго разумным чалавекам. Альтэрнатывы яму не бачу. Лепш Лукашэнка, чым незразумела хто», — сказаў Шчэрба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?