РУП «Белпошта» з 30 студзеня павысіла цэны на некаторыя віды перасылкі пошты ўнутры краіны, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Цана перасылкі заказнога ліста масай да 20 г для фізічных асоб вырасла на 8 капеек і складае Br1,98, для юрыдычных асоб — Br2,04. Тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, адпраўленняў Е-commerce, паслугі лінейкі «Камфорт», паслугі «Паштовы кур'ер» выраслі ў сярэднім на 5%.

Таксама «Белпошта» вырашыла не браць камісію з плацяжоў праз АРІП у касах за паслугі, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта зроблена з улікам сацыяльнай скіраванасці паслуг, растлумачылі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0