Расійскі протаіерэй Усевалад Чаплін пайшоў з жыцця на 52 годзе. Ён быў настаяцелем храма Фёдара Студыта ля Нікіцкіх варот.

Расійскія СМІ паведамляюць, што перад смерцю ў Чапліна здарыўся астматычны прыступ. Ён сеў на лавачку, яму стала дрэнна. Ён хварэў на астму. Ён стаў задыхацца, пасінеў, упаў. Яму выклікалі хуткую, хуткая канстатавала смерць.

Яшчэ адна версія смерці — спыненне сэрца.

Чаплін скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, а таксама Маскоўскую духоўную акадэмію. У сан протаіерэя быў узведзены ў 1999 годзе.

Чытайце таксама:

Чаплін: «Ці трапілі ў рай Сахараў і Махатма Гандзі? Дакладна, не. А патрыярх Кірыл трапіць? Думаю, так»

Расійскі протаіерэй Чаплін: Мір, дзякуй Богу, доўгім не будзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0