У раскладзе візітаў дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампеа з'явілася Беларусь, паведамляе Радыё Свабода.

Майк Пампеа наведае Лондан 29—30 студзеня, пасля будзе ў Кіеве 30 студзеня і 1 лютага, адтуль прыедзе ў Мінск, дзе будзе менш за дзень, а 1—2 лютага паляціць у Нур-Султан.

Раней меркавалася, што дзяржсакратар прыедзе ў Мінск 4 студзеня, але візіт быў перанесены з-за сітуацыі вакол Ірака і Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0