24 снежня ў лесапаласе на ўскраіне Жодзіна знайшлі цела 50-гадовага мясцовага жыхара. Следчыя знайшлі падазраванага.

Сілавікі затрымалі 42-гадовага падазраванага — жыхара Жодзіна, які працуе лесарубам і быў знаёмы з забітым. У ходзе допыту ён прызнаўся ў здзяйсненні злачынства. Яго ўзялі пад варту.

Следчыя правялі праверку паказанняў на месцы.

Згодна з матэрыяламі справы, забойства адбылося 18 снежня ў лесапарку на ўскраіне горада. Там паміж двума мужчынамі ўзнік канфлікт, у выніку якога лесаруб нанёс некалькі ўдараў нажом свайму знаёмаму. Ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0