У нядзелю, 29 снежня, на ўсходзе Украіны адбыўся абмен асобамі паміж Украінай і так званымі «ДНР» і «ЛНР».

Падчас абмену «ДНР» і «ЛНР» атрымалі 123 чалавекі. Украіне перадалі 76 чалавек.

22 чалавекі адмовіліся пераходзіць на тэрыторыю «рэспублік» з украінскага боку. Пра гэта паведаміла крыніца Украінскай праўды, набліжаная да абмену.

«22 чалавекі адмовіліся пераходзіць да сепараў», — паведаміла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0