Мяса дохлых і хворых жывёл паступала ў дзіцячыя садкі і школы Тальяці, паведамляе мясцовы партал «ТЛТгород.ру».

У ходзе праверкі было канфіскавана больш за 50 тон мяса невядомага паходжання без дакументаў. Выданне сцвярджае, што ў прадукцыі былі выяўлены трупны яд, кішачная палачка і іншыя інфекцыі.

Прадпрымальнікі скуплялі ў вёсках суседніх абласцей мяса дохлых жывёл, вымочвалі яго ў хімікатах і прыправах, замарожвалі і прадавалі. У выніку ў некалькіх дзіцячых садках Тальяці, Самары і Сызрані па выніках адабраных сілавікамі проб была выяўлена небяспечная прадукцыя. Таксама, гаворыцца на партале, такім мясам маглі накарміць вучняў большасці школ Тальяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0