Датэрміновыя парламенцкія выбары пройдуць сёння ў Вялікабрытаніі, паведамляе bbc.com.

Партыя, якая набярэ большасць галасоў, сфармуе ўрад і вызначыць далейшы лёс Brexit.

Паводле апошніх апытаньняў, найбольшыя шанцы на поспех у палітычнай гонцы ў Кансерватыўнай партыі прэм'ер-міністра Борыса Джонсана.

Усяго неабходна абраць 650 дэпутатаў (па адным у кожнай выбарчай акрузе). Пра вынікі павінны абвясьціць рана раніцай 13 снежня.

Выбары ў парламент Вялікабрытаніі традыцыйна праводзяцца кожныя чатыры ці пяць гадоў. Але ў кастрычніку дэпутаты прагаласавалі за пазачарговыя выбары ў снежні. Гэта першы такі выпадак амаль за 100 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0