president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлады імкнуцца да міру ў Данбасе, аднак пасля яго дасягнення армія застанецца прыярытэтам яго палітыкі. 

Паводле яго слоў, украінскія ўлады спрабуюць урэгуляваць канфлікт у краіне дыпламатычным шляхам, аднак «моцнае войска робіць пазіцыю любой дзяржавы больш упэўненай і мацнейшай». Зяленскі адзначыў, што Украіна мае «горкі вопыт», што можа быць, калі краіна не гатовая абараняць дзяржаўныя інтарэсы.

Украінская армія, дадаў кіраўнік дзяржавы, з'яўляецца залогам далейшага развіцця краіны і яе незалежнасці, «права на самастойны выбар нашага ўласнага шляху, якім рухаецца Украіна». Менавіта таму яе развіццё, умацаванне баяздольнасці і падрыхтоўкі з'яўляецца прыярытэтным, лічыць Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0