Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці праводзіць сустрэчу з дэпутатамі шостага і сёмага скліканняў, піша sb.by.

«Сёння важны і ўрачысты дзень у палітычным жыцці нашай краіны. Сімвалічна, што праведзеныя парламенцкія выбары супалі са знакавым для нашай краіны годам, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, вітаючы парламентарыяў. — У 2019-м мы святкавалі 25-годдзе Канстытуцыі. Дакумента, які грае найважнейшую ролю ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці. З прыняццем Асноўнага Закона мы юрыдычна замацавалі шматвяковыя традыцыі беларусаў, якія заўсёды імкнуліся да справядлівасці, незалежнасці і мірнага будавання на сваёй зямлі, якія ўдзельнічалі амаль ва ўсіх вядомых у гісторыі відах і формах народнага прадстаўніцтва».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што вытокі беларускага парламентарызму бяруць свой пачатак у Полацкім вечы, соймах Вялікага Княства Літоўскага, у Рэчы Паспалітай, Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі, дзейнасці ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў і скліканняў Вярхоўнага Савета БССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0