Канцэрт адбыўся на варшаўскай пляцоўцы «Arena Torwar». Спартыўная арэна можа змяшчаць да 8 000 чалавек адначасова.
«Варшава, шо гэта было? Гэта было занадта крута! У спіс найлепшых канцэртаў. Тое, што мы не выступалі тры месяцы, прыкметна паўплывала на настрой гэтага вечара. З усёй Еўропы з'ехаліся нашы людзі, каб адпачыць, адцягнуцца ад паўсядзённай мітусні. Хоць мне адцягвацца няма ад чаго, але я сапраўды адпачыў. Лічы, адсвяткаваў дзень народзінаў», — напісаў Макс Корж у інстаграме.
0
0
0
0
0
0