У дзяжурную часць Баранавіцкага ГАУС звярнуліся двое жыхароў: уначы невядомы пашкодзіў іх машыны, прыпаркаваныя ў двары, паведамляе абласная міліцыя.

У выніку міліцыя знайшла хулігана. Ім аказаўся 33-гадовы жыхар Баранавічаў, які пражывае ў тым жа доме.

Мужчына распавёў праваахоўнікам, што два дні выпіваў, бо быў засмучаны, бо пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Уначы ён выйшаў на вуліцу і спагнаў злосць на дзвюх прыпаркаваных каля дома машынах, ударыўшы некалькі разоў нагамі і кулакамі па іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0