У Ганцавіцкі РАУС 26 лістапада каля 19.15 з заявай аб знікненні сына звярнулася жыхарка вёскі Любашава. Яна распавяла, што хлопчык вучыцца ў райцэнтры, каля 15.10 на школьным аўтобусе прыехаў у родную вёску, аднак дома так і не з'явіўся. Дзе ён мог знаходзіцца, родным не было вядома, паведамляе БелТА

Пачаўся вышук. Сёння каля 9:00 хлопчыка знайшоў айчым ў пабудове непадалёк ад дома.

«Ганцавіцкі час» піша, што прычынай уцёкаў стала кепская адзнака ў школе.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0