Фота Надзеі Бужан
На першым блоку Беларускай АЭС вядуцца перадпускавыя аперацыі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк перад пасяджэннем Камісіі дзяржаў — удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах, перадае БЕЛТА.
«Першы блок знаходзіцца на перадпускавых аперацыях. Гэта значыць будаўнічыя работы практычна завершаны, засталіся пытанні добраўпарадкавання, аздаблення памяшканняў. Мы ацэньваем, што гатоўнасць першага энергаблока — 97% ад агульнага аб'ёму работ па праектнай дакументацыі», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.
На другім энергаблоку нароўні з будаўнічымі работамі вядзецца мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання.
0
0
0
0
0
0