У Расіі дазволілі дэманстрацыю свастыкі пры ўмове асуджэння нацызму. Адпаведны закон прыняла Дзярждума ў трэцім чытанні ў аўторак, 19 лістапада, перадае ria.ru.

Змены ўнесены ў закон «Аб увекавечанні Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці».

Згодна з новымі правіламі, дэманстрацыя нацысцкай сімволікі магчымая, калі пры гэтым «фармуецца негатыўнае стаўленне да ідэалогіі нацызму і адсутнічаюць прыкметы прапаганды або апраўдання нацызму». 

У спрэчных выпадках рашэнне будзе прымаць суд.

Кодэкс РФ аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне за выкарыстанне нацысцкай сімволікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0