Алімпійскія перамогі аб'ядноўваюць нацыю, усяляюць пачуццё гонару за сваю краіну. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адкрываючы Алімпійскі сход НАК Беларусі, перадае БЕЛТА.

«Спорт адзін з найважнейшых складнікаў у сацыяльна-палітычным ладзе сучаснага свету, і кожны сёння ў Беларусі, не толькі мы з вамі, разумее гэта. Алімпійскія перамогі аб'ядноўваюць нацыю, усяляюць пачуццё гонару за сваю краіну», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ўручыў дзвюм выбітным спартсменкам Кацярыне Карстэн і Аляксандры Герасімені ганаровыя знакі Нацыянальнага алімпійскага камітэта «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0