У Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту патлумачылі, чаму ў пачатку ацяпляльнага перыяду ў многіх шматкватэрных жылых дамах бывае горача, нягледзячы на наяўнасць групавых прыбораў уліку цяпла і сістэм аўтаматычнага рэгулявання расходу цеплаэнергіі, перадае БелТА.
Фота: БелТА.
«Людзі скардзяцца на перапалы, калі пачынаецца ацяпляльны перыяд: запаўняецца сістэма ацяплення, і абслугоўваючы персанал настройвае сістэмы аўтарэгулявання, — адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашэнка. — Усе сістэмы аўтаматычнага рэгулявання пасля ўключэння падачы цепланосбіта абслугоўваюцца на працягу 10 дзён. У гэтыя дні і магчымыя перапалы».
Па словах Міхаіла Малашэнкі, неабходна ўлічваць і той факт, што сістэмы аўтаматычнага рэгулявання расходу цеплаэнергіі настроеныя не на плюсавую тэмпературу, а на ацяпляльную — ніжэй за нуль. Таму зараз, калі слупок тэрмометра паказвае плюс 10, дамы знаходзяцца ў рэжыме прапальвання, гэта значыць практычна ў ручным рэжыме.