Аляксандр Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю.

Плануецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перагаворы з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, паведамляе прэс-служба.

Лідары краін абмяркуюць прадаўжэнне гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на даволі высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства», тэматыка аховы навакольнага асяроддзя.

Лукашэнка правядзе таксама перагаворы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам, а ў фармаце рабочай вячэры са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

Адначасова з візітам кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум, у якім прымуць удзел дзелавыя колы дзвюх краін, уключаючы прадстаўнікоў буйнога бізнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0