Амбасада Літвы ў Беларусі прыпыніла рэгістрацыю на выдачу льготных візаў для наведвання жалобных імпрэзаў у Вільні, звязаных з перапахаваннем парэшткаў паўстанцаў 1863 года. Пра гэта гаворыцца на сайце дыппрадстаўніцтва.

Ад пачатку планавалася, што заяўкі на індывідуальную візу можна будзе падаваць у электронным выглядзе да 5 лістапада ўключна.

Як патлумачылі Радыё Свабода ў літоўскім кансуляце ў Мінску, рашэньне звязана з надзвычай высокай актыўнасьцю беларусаў — на гэты момант ужо аформлена больш за 1000 візаў, і колькасьць ахвотных не зніжаецца. Прадстаўнікі амбасады пакуль не ведаюць, прыпынена працэдура рэгістрацыі цалкам або ўсё ж будзе адноўленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0