Кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што на Данбасе пачалося развядзенне сіл, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«У Залатым развядзенне адбываецца проста зараз … Гэта развядзенне войскаў, якія непасрэдна прыцягнутыя на лініі кантакту», - падкрэсліў ён.

Па словах міністра, у далейшым развядзенне войскаў адбудзецца на ўсіх узгодненых раней участках, у тым ліку ў раёне населенага пункта Пятроўскага.

Як патлумачыў Прыстайка, пачатак працэсу прыйшлося адкласці, бо яго павінны былі пацвердзіць назіральнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ. «Мы далі ім час на падрыхтоўку», - удакладніў кіраўнік украінскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0