Экспертная рада па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову зацвердзіла пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Гэты тэкст рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падчас перакладу кодэкса супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук не толькі забяспечылі аўтэнтычнасць тэрміналогіі, але і паглыбляліся ў юрыдычныя дэталі. Кансультацыі праводзіліся як з тэарэтыкамі права, так і з практыкамі.

Цяпер працягваецца работа па перакладзе Выбарчага кодэкса. Адначасова спецыялісты прыступілі да перакладу Грамадзянскага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?