У Польшчы затрымалі адну з самых буйных кантрабандных партый цыгарэт. Нелегальны груз быў схаваны ў фуры, якая везла металічныя дзверы з Беларусі. Пра гэта паведамляе Палата падатковага адміністравання ў Любліне, піша tut.by.

Фото: KAS

Фота: KAS.

Кантрабандныя цыгарэты выявілі супрацоўнікі мытні ў фуры з металічнымі дзвярыма. Яны былі схаваныя ў дзвярах-пустышках, гаворыцца ў паведамленні.

Усяго мытнікі знайшлі каля 450 тысяч пачкаў на суму 6,3 млн злотых (1,64 млн даляраў).

Паведамляецца. што гэта самая буйная кантрабандная партыя цыгарэт, затрыманая сёлета ў Люблінскім ваяводстве, і адна з найбуйнейшых у Польшчы.

Па разліках кансалтынгавай кампаніі KPMG, штогод з Беларусі вывозіцца для нелегальнага продажу 13 млрд цыгарэт, з іх у Расію у 2018 годзе паступіла 8,6 млрд цыгарэт. Па розных ацэнках, доля кантрабандных цыгарэт з Беларусі ў Еўрасаюзе займае 10-15% ад усяго «шэрага» аб'ёму.

У Еўрапарламенце выказваюцца меркаванні, што магчымасць уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) варта звязаць з вырашэннем праблемы кантрабанды беларускіх цыгарэт у краіны Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0