Postimees

Postimees

У ноч на нядзелю краіны Еўропы перайшлі на зімовы час. 

Ад сёння розніца ў часе з Украінай, Латвіяй і Літвой розніца будзе ў адну гадзіну, з Польшчай, Нямеччынай, Францыяй — дзве гадзіны. З Брытаніяй — тры. 

Беларусь, як і Расія, некалькі гадоў стрэлкі не пераводзяць. У пераводзе стрэлак ёсць свае плюсы, але ёсць і мінусы. Тыя ж краіны ЕС думаюць з 2021 года зусім адмяніць перавод гадзіннікаў.

Толькі трэба вырашыць, у летнім часе заставацца, ці зімовым. Літва і Латвія за тое, каб застацца ў летнім часе (будзе супадаць з мінскім), Эстонія за тое, каб жыць у зімовым часе, як Фінляндыя.

Перавод стрэлак у асноўным уплывае на расклад цягнікоў, аўтобусаў і самалётаў у заходнім кірунку.

Так цягнікі на Вільню будуць адпраўляцца з Мінска, як і адпраўляліся, але прыбываць у сталіцу Літвы на гадзіну раней. Напрыклад, ранішні цягнік, што адыходзіць у 7.35, будзе прыбываць у Вільню не ў 10.05, а ў 9.05. І наадварот, цягнікі вячэрнія з Вільні будуць адыходзіць на гадзіну раней: у 15:05 і 18.30, але прыбываць у Мінск, як і раней: у 19:00 і 22:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0