У Браслаўскім раёне аўтамабіль Dodge сутыкнуўся з мотаблокам, кіроўца якога памёр у шпіталі, паведамляе ДАІ.
Інцыдэнт адбыўся 25 кастрычніка каля 14.00. Рухаючыся па аўтадарозе Р3 Лагойск-Зембін-Глыбокае-мяжа Латвіі, 33-гадовы кіроўца аўтамабіля Dodge урэзаўся ў мотаблок пад кіраваннем 28-гадовага жыхара Браслаўскага раёна.
Кіроўца мотаблока атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе пазней сканаў.
0
0
0
0
0
0