У расійскім горадзе Аланец у Карэліі цыркавы мядзведзь напаў на дрэсіроўшчыка падчас паказу. Відэа са здарэннем апублікавалі ў інтэрнэце, а Следчы камітэт пасля публікацый СМІ пачаў праверку, перадае tjournal.ru.

У цырку інцыдэнт пацвердзілі і растлумачылі, што жывёла магла напасці на артыста з-за гледачоў, якія выкарыстоўвалі ўспышкі — гэта напалохала мядзведзя. Сам дрэсіроўшчык распавёў, што ў мядзведзя з-за ўзросту праблемы з суставамі, таму жывёла магла раззлавацца з-за таго, што няўдала прысела.

З артыстам усё у парадку, гледачы таксама не пацярпелі. Падчас нападу мядзведзь быў у намордніку, збіў яго [артыста] з ног, паваліў, потым жывёлу адагналі.

Пасля здарэння абвясцілі 15-хвілінны антракт, але затым шоу працягнулася. Па дадзеных гледачоў, каля траціны людзей пакінулі залу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0