Аляксандр Лукашэнка расказаў студэнтам Акадэміі кіравання аб падыходах пры прызначэнні кіруючых кадраў.
Паводле слоў Лукашэнкі, першапачаткова адміністрацыя ўносіць яму на ўзгадненне прапановы па кандыдатурах тых, хто прызначаецца на пасады з прэзідэнцкага кадравага рэзерву. У ім знаходзяцца каля 850 чалавек.
«Людзі, якія знаходзяцца ў кадравым рэестры прэзідэнта, маюць пэўныя паўнамоцтвы і абарону, імунітэт. Напрыклад, без дазволу прэзідэнта іх нельга затрымліваць, арыштоўваць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць».
0
0
0
0
0
0