Пасол Кітая ў Расіі Чжан Ханьхуэй заявіў пра дакладныя факты ўкраінскага следу ў пратэстах у Ганконгу, паведамляе «Комсомольская правда».

Samuel Wong, shutterstock.com.

Samuel Wong, shutterstock.com.

«Там з'явіліся ўкраінскія элементы. Быццам бы яны ездзяць, каб перадаваць іх вопыт ганконгцам. А тыя кажуць: «Мы хочам так жыць, як украінцы». Бачыце, як смешна?.. Вядома, сепаратысты не дасягнуць сваіх мэт. Але вось гэтая іх мэта — «жыць на ўзроўні Украіны» — цалкам дасягальная», — сказаў дыпламат.

Дыпламат нагадаў паказчыкі ВУП на душу насельніцтва ў Ганконгу. Акрамя таго, пасол прывёў у прыклад Каталонію як прыклад таго, што Захад «сам атрымаў тое, што хацеў», дадаўшы, што ў Кітаі сепаратысты не даб'юцца сваіх мэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0