Патрыярх РПЦ Кірыл назваў грэшнай ідэю лібералізму. Пра гэта ён паведаміў на вечары памяці мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Нікадзіма, перадае РИА Новости.
Паводле яго слоў, ліберальная ідэя прадугледжвае тое, што ў цэнтры жыцця знаходзіцца чалавек, а не Бог. Патрыярх Кірыл заявіў, што ў пачатку 20 стагоддзя людзі былі зачараваныя лібералізмам, аднак «прайшоўшы 90-я, значная частка (…) адукаванага грамадства стала разумець, што [гэта] такое».
Кіраўнік РПЦ падкрэсліў, што ліберальная ідэя прадугледжвала адмову ад аўтарытэтаў і ўлады. «Але кожны чалавек мае такую годнасць і такія правы, што ён і ёсць сам для сябе ўладай», — заўважыў ён.
0
0
0
0
0
0