Праваахоўныя органы Расіі пачалі серыю ператрусаў у прыхільнікаў Аляксея Навальнага ў розных расійскіх гарадах. Гэта звязваюць са справай аб адмыванні сродкаў у Фондзе барацьбы з карупцыяй, паведамляе «ОВД инфо».
Ператрусы праходзяць ва Уфе, Самары, Саратаве, Екацярынбургу, Яраслаўлі, Чэлябінску, Новакузнецку, Краснадары, Бійску, Белгарадзе, Варонежы, Іжэўску, Кемераве, Уладзівастоку, Чэбаксарах, Стаўрапалі, Новасібірску і іншых гарадах Расіі.
Ператрусы праходзяць у 30 рэгіёнах Расіі. Канфіскоўваюцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для расследавання.
0
0
0
0
0
0