У былых і цяперашніх супрацоўнікаў і валанцёраў рэгіянальных штабоў Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) з раніцы ў аўторак, 15 кастрычніка, праходзяць ператрусы. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў дырэктар ФБК Іван Жданаў, піша РБК.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра больш чым дзясятак гарадоў, уключаючы Екацярынбург, Уфу, Самару, Варонеж, Чэлябінск, Новасібірск і Яраслаўль. Жданаў сцвярджае, што ператрусы зьвязаныя са «справай ФБК» — крымінальным разглядам у дачыненні фонду па артыкуле аб адмыванні грошай.

Юрыст штаба ФБК ва Уфе Фёдар Целін паведаміў РБК, што «ператрусы ў штабе зараз не праводзяцца, праводзяцца ў трох валанцёраў дома». Паводле яго слоў, супрацоўнікі праваахоўных органаў прыйшлі да актывістаў каля 8 раніцы і да гэтага часу праводзяць следчыя дзеянні. У прэс-службе ГУ МУС па Башкартастане РБК заявілі, што «устрымліваюцца ад каментароў» з нагоды ператрусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0