Крамы ёсць у Мінску, Магілёве, Бабруйску і Гомелі, але ўбачыць увесь асартымент і зрабіць замову можна наўпрост праз сайт — Plitku.by. Ніжэй — толькі некаторыя з акцыйных тавараў, больш шукайце па спасылцы.
Pared Nature
Недахоп колераў і перавага шэрага востра адчуваюцца беларускай восенню. Чаму б не дадаць жарсных іспанскіх фарбаў, якія будуць радаваць вас у кастрычніку-лістападзе і дадаваць настрою ўвесь год?
Керамагранітная фасадная плітка Pared Nature стылізаваная пад мур з старой цэглы розных колераў, глядзіцца яскрава і густоўна.
Laminas Glan
Гэтая мадэль спадабаецца тым, хто любіць спакайнейшую палітру. Гэта не толькі фасадная плітка, яна падыйдзе і для падлогі. І, нягледзячы на іспанскае паходжанне, Laminas Glan марозаўстойлівая.
Laminas Escada
У адрозненні ад папярэдняй, Escada не мае выразных чорных таноў.
Усе тры згаданыя вышэй мадэлі маюць памер 16,5×50 см.
Desk white
Яшчэ адна серыя насценнай пліткі, якая імітуе ідэальную цагляную сцяну. Пасуе для смелых дызайнавых рашэнняў.
Desk brown
Ёсць і варыянт колеру абпаленай гліны. Абедзьве мадэлі маюць памер 14,7×44,2 см, матавую паверхню і выступы, якія дазваляюць замаскіраваць стыкі плітак.
Irati Beige
Наступныя дзве мадэлі спадабаюцца і аматарам беларускай восені. Нестандартная керамагранітная плітка для падлогі стварае малюнак кіліма з восеньскага лісця. Фігурная форма пліткі дазваляе стварыць дасканалы малюнак.
Для тых, каму Irati Beige падасца занадта яскравай, ёсць мадэль Irati Vermont, якая мае прыглушаныя колеры.
Мадэлі серыі Irati маюць памер 32,5×32,5 см.
Swatch
Італьянскі суотч спадабаецца тым, хто любіць у інтэр'ерах рытмічнае чаргаванне колераў. На зніжцы прапануюцца пліткі 8×44,2 см чатырох колераў — белага, крэмавага, пярловага і графітавага. З іх можна «сабраць» кампазіцыю пад свой густ.
Loft Red
Таксама са зніжкай у 30% праз інтэрнэт-краму plitku.by, салоны керамічнай пліткі Opoczno і сантэхнікі Roca можна набыць усе мадыфікацыі польскага клінкера серыі Loft чырвонага і бронзавага колераў. Чырвоны фасадны клінкер густоўна глядзіцца на вялікіх аб'ёмах.
Loft Braz
Бронзавы клінкер глядзіцца не так кідка, але высакародна. У асартыменце — і фасадны, і напольны клінкер усіх мадыфікацый. У тым ліку — з «стопамі», якія страхуюць ад траўматызму ў галаледзіцу.
Kамет White
Тым, хто разлічвае ўкласціся ў меншы бюджэт, са зніжкамі прапануюцца тры серыі ўкраінскай керамагранітнай фасаднай пліткі.
Серыя «Камет» з фактурнай паверхняй імітуе фэнтэзійна-сярэднявечную цагляную кладку. Яна прапануецца ў трох колеравых вырашэннях. Найсвятлейшы — Kамет White:
Kамет Ohra
Плітка гэтай серыі мае памер 29,8 х 59,8 см. Найярчэйшы з трох варыянтаў — у колеры охры:
Kамет Grey
Нейтральны шэры керамаграніт, фасад з якога можна падкрэсліць яскравымі элементамі.
Серыя «Мальбарк» украінскага вытворцы мае малюнак ідэальнай геаметрычнай кладкі.
Памеры — тыя ж, што і ў серыі «Камет» — 29,8 х 59,8 см. Каштуе яна 16,9 руб. На зніжцы яна ёсць у чатырох колеравых варыянтах:
Malbork White
Malbork Brown
Malbork Beige
Малборк шары
Perseo Brown
І яшчэ адна прапанова ад украінскіх вытворцаў, Perseo Brown, якая імітуе часаны камень.
Проста цяпер вы можаце аформіць заказ і па выгаднай цане купіць керамічную плітку з дастаўкай у любы пункт Беларусі. Заходзьце ў анлайн-каталог і выбірайце.
Усе акцыйныя тавары можна паглядзець тут
Дзе знаходзяцца крамы:
- Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45
- Мінск, Лагойскі тракт, 10
- Мінск, вул. Уручская, 19, пав. 451
- Магілёў, вул. Болдзіна, 11
- Бабруйск, вул. Савецкая, 129а
- Гомель, вул. Леніна, 32
ТАА «ТэраНова», УНП 101238624