У беларусаў склалася асабліва добрае, паважлівае стаўленне да грузінаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, перадае БелТА.
Грузінскі госць перадаў самыя цёплыя словы ад свайго народа. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы заслужылі такое стаўленне, бо заўсёды ставіліся да грузінскага народу з вялікай павагай.
На сустрэчы размова зайшла аб якасці беларускай прадукцыі, якую высока шануюць у Грузіі.
Дагаворная база беларуска-грузінскага супрацоўніцтва ўключае больш за 60 пагадненняў. Па выніках 2018 года ўзаемны тавараабарот склаў $ 87,1 млн, з якіх беларускі экспарт - $ 64,7 млн.
0
0
0
0
0
0