У 2020-2022 гадах «Мінсктранс» плануе набыць больш за паўтары тысячы адзінак новай тэхнікі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» на прадпрыемстве.

— Сёння на балансе прадпрыемства знаходзіцца 2545 адзінак рухомага складу. Это 1557 аўтобусаў, 771 тралейбус, 137 трамваяў і 80 электробусаў, — адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ГП «Мінсктранс» Алег Дзюбенка. — Да канца бягучага года ў распараджэнне «Мінсктрансу» паступіць па 70 новых тралейбусаў і аўтобусаў, вырабленых на МАЗе. У бліжэйшыя тры гады плануем закупіць 890 аўтобусаў і электробусаў, 810 тралейбусаў і 50 трамваяў айчыннай вытворчасці.

Паводле яго слоў, у наступным годзе «Мінсктранс» мае намер набыць 10 трамваяў падвышанай пасажыразмяшчальнасці. Увесь рухомы склад будзе аснашчацца новым тэлевізійным абсталяваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0