president.gov.by

president.gov.by

Для ліквідацыі бар'ераў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза неабходна прыняць палітычнае рашэнне. Аляксандр Лукашэнка заклікаў да гэтага астатнія дзяржавы саюза ў Ерэване на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае БЕЛТА.

«Сёння мы надзялілі камісію паўнамоцтвамі ў пытаннях маркіроўкі тавараў і наглядзе за іх рухам. ЕЭК павінна гарантаваць, што гэтыя прагрэсіўныя прапановы не абернуцца новымі перашкодамі ў гандлі. Бар'ераў у саюзе і так дастаткова, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Асабліва насцярожвае, калі яны ўводзяцца ў такіх адчувальных сферах, як, напрыклад, дзяржзакупкі. Прыйшоў час кіраўнікам дзяржаў разгледзець набалелую тэму і прыняць палітычнае рашэнне».

Магчыма, лічыць ён, трэба ўзмацніць кампетэнцыю Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС.

У 2020 годзе Беларусь пяройме старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе, яе прадстаўнік ўзначаліць Калегію ЕЭК. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краіна рыхтуецца да гэтага перыяду з усёй сур'ёзнасцю.

 «ЕАЭС - вельмі маладое ўтварэнне У яго развіццё трэба ўкласці яшчэ шмат сіл і сродкаў, каб не пазней за 2025 год або нават раней стварыць усёабдымны і эфектыўны эканамічны саюз, пабудаваць адзіныя рынкі, сфармаваць адзіныя галіновыя палітыкі і рэалізаваць палажэнні Дагавора аб ЕАЭС», - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0