Памёр першы і адзіны прэзідэнт Крыма Юрый Мяшкоў, які на пачатку верасня перанёс інсульт. Пра гэта, як піша Лента.ру са спасылкай на «Інтэрфакс», паведаміла дачка палітыка Марыяна Мяшкова.

Мяшкову было 73 гады. Пасля інсульту ён знаходзіўся на лячэнні ў Маскоўскай вобласці.

Юрый Мяшкоў — першы і адзіны прэзідэнт Крыма. На выбарах прэзідэнта рэспублікі ў 1994 годзе ён набраў 72,9% галасоў, пасля чаго правёў рэферэндум аб вяртанні рэспубліцы шырокай аўтаноміі. Аднак ужо ў маі 1995 г. Вярхоўная Рада Украіны адмяніла дзеянне крымскай канстытуцыі, скасавала пасаду прэзідэнта і адхіліла Мяшкова ад улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0