Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што лепш сустракацца асабіста перад тэлекамерамі, чым размаўляць па тэлефоне, перадае CNN.
Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам, каментуючы скандал вакол іх тэлефоннай размовы.
«Лепш быць на тэлебачанні, чым па тэлефоне», — сказаў ён.
Зяленскі назваў размову з Трампам нармальнай, адзначыўшы, што яны «гаварылі пра многія рэчы».
Прэзідэнт Украіны адмаўляе, што Трамп ціснуў на яго.
0
0
0
0
0
0