Tut.by

Tut.by

Гульню ў Брэсце паміж «Дынама» і БАТЭ называлі матчам года. Перад паядынкам Брэст апярэджваў барысаўскі клуб на пяць балаў, і ў выпадку перамогі «Дынама» шанцы «жоўта-сініх» на чэмпіёнства былі б невялікімі. А БАТЭ не саступае першае месца з 2006 года!

Але нічыя — 1:1. Лік у гульні адкрыў Міхаіл Гардзяйчук («Дынама»), а на сімвалічнай 53-й хвіліне — яе барысаўцы прысвячаюць Анатолю Капскаму, што памёр год таму, — Станіслаў Драгун лік зраўняў.

 

Дынама Брэст — 55 (22 гульні), БАТЭ — 50 (21), Шахцёр — 50 (21), Дынама Мінск — 43 (21).

Да канца першынства яшчэ восем тураў.

У наступным туры, на выходных, мінскае «Дынама» і «Шахцёр» згуляюць паміж сабой, БАТЭ прымае «Нёман», а Брэст атрымае тры балы за кошт тэхнічнай перамогі над мінскім «Тарпеда», якое дэматэрылізавалася з чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0