Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Супрацоўнікі Паўночна-Каўказскага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі знайшлі на Эльбрусе мёртвым беларускага альпініста, які перастаў выходзіць на сувязь некалькі дзён таму. Пра гэта паведаміў начальнік Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада МНС РФ Абдулах Гуліеў, піша БелТА.

«На паўночным баку Эльбруса выявілі цела зніклага альпініста з Беларусі. Знайшлі яго супрацоўнікі Паўночна-Каўказскага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі ў раёне скалаў Ленца, на вышыні каля 4,7 тыс. м, цяпер яго транспартуюць ўніз», — сказаў Абдуллах Гуліеў.

Аб знікненні 62-гадовага беларускага альпініста паведаміў у МНС Расіі яго сын ўвечары 18 верасня. Падарожнік не быў зарэгістраваны ў МНС РФ, накіроўваўся на ўсходнюю вяршыню гары і не выйшаў на сувязь у дамоўлены час. У пошуках былі задзейнічаныя ратавальнікі і верталёт.

Пазней з-за надвор'я пошукі былі прыпыненыя, абследаванне схілаў гары з верталёта вынікаў не дало.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0