Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміў грамадскі актывіст, віляйчук Аляксей Сюдак.

— Дзякуй усім, хто змагаўся за гэта. Дзякуй уладам, што прыслухаліся,- кажа Аляксей.

Як расказалі ў Вілейскім райвыканкаме, рашэнне ад 28 чэрвеня «Аб арганізацыі дзейнасці, звязанай з пахаваннем памерлых» страціла сілу.

Нагадаем, што актывісты пачалі збіраць подпісы ад адмену платнага ўёзду на могілкі ў пачатку верасня. Назбіралі больш за паўтары тысячы подпісаў і перадалі іх у райвыканкам.

У каментарах у сацсетках большасць карыстальнікаў дзякуюць за мужнасць актывістам і ўхваляць рашэнне райвыканкама аб адмене.

Заезд на могілкі ў Вілейцы зрабілі платным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0