Аналітычная платформа Sensor Tower апублікавала жнівеньскі рэйтынг найлепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў зыходзячы з папулярнасці іх прадуктаў, піша Dev.by.
У топ-3 распрацоўшчыкаў па колькасці запамповак апынуўся беларускі распрацоўшчык SayGames. У мінулым месяцы карыстальнікі спампавалі дадаткі кампаніі 114 мільёнаў разоў, ці на 13 мільёнаў больш, чым у ліпені. У жніўні карыстальнікі больш запампоўвалі толькі дадаткі ад Google і Facebook.
Па загрузах у App Store беларускі распрацоўшчык заняў пятае месца (34 мільёны запамповак), па загрузках у Google Play — трэцяе месца (80 мільёнаў запамповак).
У App Store зараз даступна 22 гульні, распрацаваных SayGames, у Google Play — 21. Самыя папулярныя гульні ў жніўні — Sand Balls (22 мільёны загрузак) і Jelly Shift (18 мільёнаў загрузак).
Sand Balls — самая папулярная гульня ад SayGames