У панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўночнай палове — кароткачасовыя дажджы, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Ноччу + 8-14, днём +13-19. У Мінску днём +15—17, а раніцай магчымы кароткачасовы дождж.

Таксама на панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: у многіх раёнах — узмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас — чырвоны ўзровень).

У аўторак у Мінску + 13-15, а ў сераду ўсяго +8-10 днём, паведамляе meteoinfo.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0