Званок аб тым, што з вакна інтэрната на вуліцы Грышына ў Магілёве ідзе дым, паступіў ад мінакоў 12 верасня каля сёмай гадзіны вечара. Ратавальнікі ў пакоі на пятым паверсе знайшлі пакінутую на электрычнай плітцы ежу.

Высветлілася, што жанчына, якая жыве ў кватэры, даручыла 8-гадоваму дзіцяці глядзець за вячэрай, што гатавалася, а сама пайшла ў краму. Дзіця, забыўшыся пра даручэнне мамы, пайшло гуляць на вуліцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?