4 верасня пасля 21-й гадзіны жыхар Жабінкі 1949 г. н, кіруючы аўтамабілем «Волга», які рухаўся па аўтадарозе Жабінка-Камянец, прыкладна за кіламетр да ўезду ў Жабінку наехаў на веласіпедыста, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Асоба апошняга высвятляецца, гэта мужчына, на выгляд 70-75 гадоў. Ён рухаўся па праезнай частцы ў спадарожным напрамку, у метры ад краю дарогі. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў.

Веласіпед не быў абсталяваны ліхтарамі і святлоадбівальнымі элементамі.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Волгі» быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0