Ашуканцы падманам прымусілі падначаленага брытанскай кампаніі перавесці ім 243 тысячы даляраў, выкарыстоўваючы зымітаваны з дапамогай штучнага інтэлекту голас яго кіраўніка, піша The Wall Street Journal.

Генеральны дырэктар брытанскай энергетычнай фірмы думаў, што размаўляў па тэлефоне са сваім начальнікам, выканаўчым дырэктарам нямецкай галаўной кампаніі. Бос папрасіў яго тэрмінова 243 тысячы даляраў венгерскаму пастаўшчыку.

Дырэктар брытанскай фірмы пазнаў акцэнт і тэмбр начальніка, таму выканаў просьбу. Але ашуканцы патэлефанавалі яшчэ двойчы. Пасля пераводу грошай яны сказалі, што нямецкая кампанія адправіла брытанскай суму на пакрыццё страт. У трэці раз яны запыталі другі плацеж. Аднак абяцаны пераказ яшчэ не прыйшоў, а званок паступіў з аўстрыйскага нумара. Тады брытанец западозрыў нядобрае і не стаў плаціць яшчэ раз.

Грошы сышлі на рахунак венгерскага банка, затым былі пераведзены ў Мексіку і далей разышліся па розных месцах. Дэтэктывам не ўдалося выявіць ніводнага падазраванага.

Інцыдэнт стаў першым такім зарэгістраваным злачынствам у Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0