Пра намер павялічыць колькасць авіярэйсаў паміж дзвюма краінамі і адкрыць новыя маршруты заявіў міністр замежных спраў Турцыі Мэўлют Чавушаглу падчас сустрэчы 28 жніўня ў Мінску са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем, піша Радыё Свабода.

«Колькасць турыстаў, якія лётаюць з Беларусі ў Турцыю і наадварот, павялічваецца. Нам патрэбна дадаць новыя рэйсы і дыверсыфікаваць маршруты», — сказаў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Турцыі.

Цяпер робіцца сем палётаў на тыдзень паміж Турцыяй і Беларуссю. Але пакуль у Анкару можна трапіць толькі з перасадкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0