Большасць органаў дзяржаўнага кіравання падтрымліваюць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года.

Пра гэта гаворыцца ў адказе, які першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч даў на масавы зварот грамадзян.

Чыноўнік адзначае, што Мінздароўя неаднаразова выступала за абмежаванне часу і колькасці месцаў, дзе прадаюць алкаголь. Таксама ведамства прапановала забараніць продаж алкаголю да 21 года і абмежаваць рэкламу моцных напояў і піва.

Па словах Піневіча, падобныя ініцыятывы ўключаныя ў падпраграму «Прадухіленне і пераадоленне п'янства і алкагалізму» Дзяржаўнай праграмы на 2016-2020 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0