12 жніўня ў бальніцу быў дастаўлены 9-гадовы жыхар вёскі Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна. У хлопчыка дыягнаставалі рваную рану пальца правай кісці, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі высветлілі, што хлопчык гуляў у вёсцы каля закінутага будынка і знайшоў будаўнічы патрон, які паклаў у кішэню.

Хлопец прыйшоў у двор свайго дома. Бацька ў гэты час рамантаваў ровар. У нейкі момант тата павярнуўся да сына спінай. Хлопчык узяў у рукі малаток і ўдарыў патрон некалькі разоў. Пасля снарад выбухнуў.

У раённай паліклініцы хлопчыку аператыўна аказалі дапамогу. Яго здароўю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0