Навукоўцы Сібірскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта высветлілі, каго часцей за ўсё кусаюць камары, піша РІА Навіны.

На думку спецыялістаў, найбольш прывабнымі «ахвярамі» з'яўляюцца ўніверсальныя донары - людзі з I групай крыві: паводле даследавання, іх кусаюць удвая часцей за прадстаўнікоў II групы.

Таксама на «смакавыя перавагі» камароў уплывае тэмпература цела, рэзкія пахі, напрыклад, поту, і актыўны кровазварот.

Акрамя таго, пры высокім узроўні метабалізму чалавек выпрацоўвае больш вуглякіслага газу, па якім камары вызначаюць крыніцу ежы.

«Таму камар хутчэй за ўсё укусіць дарослага чалавека, а не дзіця, цяжарных жанчын, людзей з высокім індэксам масы цела, а таксама людзей, занятых фізічнай працай», - гаворыцца ў публікацыі СДМУ.

Як адзначаюць даследчыкі, самым эфектыўным сродкам барацьбы з камарамі па-ранейшаму застаюцца ультрагукавыя прыборы. Таксама для адпалохвання крывасмокаў можа быць эфектыўны алей кветак вузкалістнай лаванды ці распушчаная ў вадзе ваніль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0