На праспекце Купалы адкрылі першую ў Гродне выдзеленую роварную сцежку. Яна размешчана ў раёне новага ГЦ «Трыніці». Даўжыня сцежкі — 1200 метраў, піша Hrodna.life.

Першыя веласіпедысты чакаюць, пакуль яе падоўжаць, бо з розных раёнаў да яе далёка ехаць.

Улады абяцалі ў ліпені яшчэ адну веласцежку. Па ёй можна будзе дабрацца да возера Юбілейнага. Пачатак маршруту — каля будынка ААТ «Гроднажылбуд» на вуліцы Суворава. Даўжыня веладарожкі — каля 5 кіламетраў.

Таксама плануюць павялічыць колькасць парковак і панізіць бардзюры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?