УНІАН

УНІАН

Партыя «Голас» будзе гатовая да перамоваў аб кааліцыі пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў у Вярхоўную Раду. Пра гэта заявіў яе лідар Святаслаў Вакарчук.

Такім чынам ён адказаў на пытанне журналістаў пра тое, ці гатовая яго партыя увайсці ў кааліцыю з партыяй «Слуга народа». Акрамя таго, ён адзначыў, што «Голас» гатовы да адказнасці і пасадаў.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што партыя «Слуга народа» гатовая абмяркоўваць супрацоўніцтва з партыяй «Голас». Паводле яго слоў, прапанова Вакарчуку было зроблена яшчэ ў пачатку прэзідэнцкай кампаніі.

Паводле экзіт-полаў, на датэрміновых выбарах партыя «Слуга народа» набрала больш каля 43,9% галасоў, а «Голас» — 6,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0